Дзень роднай мовы

21.02.2023

Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. І сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць і берагчы родную мову. 21 лютага ў ДУА "Альманская сярэдняя школа" прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы пад дэвізам "Мы дзеці мовы беларускай!". Падчас мерапрыемстваў вучні ўспомнілі знакамітых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай мовы, чыталі вершы паэтаў - землякоў. 

Слова да слова - гэта бацькоўская родная мова, матчына мова, пяшчотная, чыстая, жывая, іскрыстая. Дык давайце будзем разам паважаць і любіць сваё роднае слова, шанаваць самы дарагі скарб Бацькаўшчыны - беларускую мову.