Вучні VIII-XI класаў нашай школы прынялі ўдзел у напісанні рэспублiканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзiнства

16.09.2022

Вучні VIII-XI класаў нашай школы 16 верасня 2022 года прынялі ўдзел у напісанні рэспублiканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзiнства. Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзiнства, выхаванне ў вучняў паважлiвага i адказнага стаўлення да гiсторыi беларускага народа, фармiраванне ўсведамлення непарыўнай сувязi гiсторыi i сучаснасцi, важнасцi народнага яднання на шляху да росквiту Радзiмы.

Белавус Т. Ул., настаўнік беларускай мовы і літаратуры