Тыдзень роднай мовы

Тэматычная выстава сурвэтак да Міжнароднага дня роднай мовы

свернуть

21 лютага ў рамках правядзення Тыдня роднай мовы вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел ў гастранамічным фэсце "Беларускія стравы". З дапамогай бацькоў, а многія і сваімі рукамі прыгатавалі стравы нацыянальнай кухні: блінчыкі з разнастайнымі начынкамі, дранікі і клёцкі. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя страў беларускай кухні.

свернуть

Стыкер-фэст "Вучымся пісаць па-беларуску", 1 клас

свернуть

21.02 у 2 класе быў праведзены Стыкер- фэст "Вучымся пісаць па- беларуску". Вучні пазнаёміліся са святам, Міжнародным днём роднай мовы. Пазнаёміліся з новымі словамі, паказалі прыгажосць гучання песень і вершаў роднай мовы. Пры правядзенні гульні "Метаграма" паказалі прыгожае пісьмо па-беларуску.

свернуть

Гульня " Мы - знау́цы роднай мовы"

свернуть

У 4 класе прайшло мерапрыемства "Адкрываю нанова беларускае роднае слова", на якім вучні пашырылі слоўнікавы запас новымі словамі, адчулі прыгажосць роднай мовы на прыкладах і песнях, ствараліся ўмовы для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці

свернуть

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду.

“Дзіўная родная мова”. Мерапрыемства, якія прайшлі ў Альманскай сярэдняй школе, праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.

свернуть

20.02.24 Прайшоў другі дзень прысвечаны Тыдню роднай мовы "Далучыся да роднага слова" Была арганізавана выстава мастацкай літаратуры "Мастакі слова пра беларускую мову". Чытанне вершаў пра родную мову. Быў праведзены танцавальны перапынак "Падыспан" з навучэнцамі "Альманскай сярэдняй школы"

свернуть

19.02 Прайшло адкрыццё Тыдня роднай мовы "Далучыўся да роднага слова"

свернуть

19.02 да Тыдня роднай мовы "Далучыся да роднага слова" у школе прайшла акцыя "Мове рускай дай разгрузку, размауляй па-беларуску!", дзе вучанiца 4 класа расказала, якая прыгожая i мiлагучная наша мова, а вучнi 5 класа раздалi выказванне З. Бядулi aб роднай мове. Кожны паабяцаў сабе, як мага часцей гаварыць на своёй роднай мове.

свернуть

План правядзення Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова” ва ўстановах адукацыі Столінскага раёна з 19.02.2024 па 24.02.2024

 

План

правядзення Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”

ва ўстановах адукацыі Столінскага раёна з 19.02.2024 па 24.02.2024

 

№п/п

Мерапрыемства

Дата

Удзельнікі

Адказныя

 

 

 

 

 

1.

Урачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы. Фотазона “Адчуй, у кожным родным слове душа яднаецца з душой!”

Акцыя “Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”

19.02.2024

1-11 класы

НДВР, педагогі-арганізатары, педагогі дадатковай адукацыі

2.

Выстава мастацкай літаратуры “Мастакі слова пра беларускую мову”.

Гульня “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”.

Чытанне вершаў пра родную мову.

Танцавальны перапынак “Лявоніха”.

20.02.2024

9-11 класы

 

3-4 класы

 

5-8 класы

1-11 класы

Бібліятэкары

 

Настаўнікі пач. класаў

 

Наст. бел. мовы і літ.

Наст. музыкі, педагогі дадатковай адукацыі

3.

Стыкер-фэст “Вучымся пісаць па-беларуску”.

Гульнявая сітуацыя “Мы- знаўцы роднай мовы”.

Купалаўская дыктоўка (сінхронна).

Музычны марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне сучасных беларускіх песень).

21.02.2024

 

 

12.00

1-2 класы

3-4 класы

5-7 класы

10 класс

8-9, 11 класы

 

Настаўнікі пач.класаў

Настаўнікі пач. класаў

Наст. бел. мовы і літ.

Наст. бел. мовы і літ.

Настаўнікі музыкі Педагогі дад. адукацыі

4.

Калаж “Нацыянальная кухня славян словамі класікаў”.

Лэпбук “З любоўю да мовы”(калектыўная творчая справа).

Інтэлектуальная гульня-конкурс “Буслік”.

22.02.2024

9 клас

 

3-4 класы

5-6 класы

2-11 класы

Наст. бел. мовы і літ.

 

Класныя кіраўнікі

Класныя кіраўнікі

Наст. бел. мовы і літ.

5.

Тэматычная выстава сурвэтак да Міжнароднага дня роднай мовы.

Гульня “Перакладчык”.

Папка-раскладка “Чаму я размаўляю на беларускай мове”(калект. творчая справа).

 

23.02.2024

1-6 класы

 

7-8 класы

9-11 класы

Настаўнікі абсл. працы

 

Наст. бел. мовы і літ.

Класныя кіраўнікі

6.

Конкурс аратарскага майстэрства “З роднай моваю на ты”.

Прэзентацыя эмблемы Тыдня роднай мовы.

Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”.

24.02.2024

8-11 класы

 

5-7 класы

1-11 класы

Наст. бел. мовы і літ.

 

Наст. тэхнічнай працы

НДВР, педагогі-арганізатары, педагогі дадатковай адукацыі

свернуть