Белорусский язык и литература

Першы(школьный) этап рэспубліканскай алімпіяды

 па беларускай мове і літаратуры

2017/2018 навучальны год  10 клас

 

ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР

Раніца ў нядзельку

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання

Блінцы пякліся на сняданне,

І ўжо пры печы з чапялою

Стаяла маці… Пад рукою

Таўкліся дзеці, заміналі,

Або смяяліся,спявалі.

Услон заняў сваё ўжо места,

На ім стаяла дзежка цеста,

І апалонік тo і дзела

Па дзежцы боўтаў жвава, смела

І кідаў цеста ў скавародкі.

Давала піск яно кароткі,

Льючыся з шумам на патэльні,

І ў жар стаўлялася пякельны;

І там з яго ўжо ўвачавідкі

Пякліся гладзенькія пліткі

Блінцоў, зпаднізу наздраватых,

Угору пышна, пухла ўзнятых,

І ўжо адтуль рукою маткі

На ўслон шпурляліся аладкі,

А дзеці іх даўно сачылі,

І на ляту блінцы лавілі,

Заядла мазалі іх здорам.

Стаяў асобна ў місцы скорам

Сяго-таго для верашчакі.

Хоць невялікія прысмакі—

Цыбуля, перчык, ліст бабкоў

Ды сальца некалькі брускоў,

Мука і квас – і ўся прыправа,

Але ўсё ж снеданне цікава;

А для дзяцей найбольша свята

Абы наесціся багата.

І звон аб прыпек скавародны,

Так блізкі сэрцу, так ім родны,

У нейкім радасным настрою

Спяваў ім песняю святою.

І лашчыў сэрцы іх і вушы

І поўніў радасцю ім душы.

Такі прыемны, мілагучны,

У той прыемнасці выключны,

Ён разліваўся па ўсім целе

І ў момант іх знімаў з пасцелі.

Якуб Колас

Максімальная колькасць балаў – 20.

ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЭТАП

Заданне 1. Уважліва прачытайце сцвярджэнні ў левым слупку, а затым суаднясіце іх з прыкладамі з правага слупка. Адказ запішыце.Максімальная колькасць балаў – 5.

А) Фанетычныя словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца і вымаўляецца мякка

Б) Фанетычныя словы, у якіх звонкі зычны аглушаецца

В) Фанетычныя словы, у якіх зычны [з] аглушаецца і вымаўляецца цвёрда

Г) Фанетычныя словы, у якіх глухі зычны перад мяккім вымаўляецца мякка

Д) Фанетычныя словы, у якіх глухі зычны азванчаецца і вымаўляецца цвёрда

1) з чабору, каледж, Федзька;

2) вакзал, лічба, спецгрупа,

3) цераз Херсон, з кіраўніком, цераз Кенію;

4) з цесцем, злазь, без цвіка;

5) спецыяліст, бясследна, цвёрды.

 

Заданне 2. Устаўце, дзе лічыце патрэбным, прапушчаныя літары і запішыце словы ў той паслядоўнасці, у якой прыведзены іх значэнні. Максімальная колькасць балаў – 5.

1) Бакавы брус у дзвярной асадзе.

2) упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы.

3) Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.

4) Форменнае адзенне, аднолькавае для ўсіх людзей.

5) Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня.

6) Майстар па вырабу аптычных прыбораў.

7) Спіс рэчаў, папер, складзены для ўліку.

8) Сорт шчыльная шаўковай тканіны.

9) Рэзкі гучны крык з загадам, папярэджаннем.

10) Даўнейшы шматмесны канны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

..окрык

..осці

..уніформа

..оптык

..омнібус

..опіс

..отруб’е

..ушак

кана..ус

..уюк

 

 

Заданне 3. Запішыце ў пачатковай форме дзеясловы, якія прапушчаны ў прыказках. Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Пайшла Гандзя жыта жаць, ды забыла Гандзя серп . 2. Усе птушкі крыллі маюць, але не ўсе . 3. Не адкладвай на заўтра, што паспееш сёння. 4. Хутка казка кажацца, ды не хутка справа . 5. Не ўсё тое збываецца, на што чалавек . 6. Мякка сцеле, ды мулка . 7. Памалу едучы, далей . 8. Пераначуем – болей . 9. Ад прыбытку галава не . 10. Каб рыбу есці, трэба ў ваду .

Заданне 4. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і замяняючы дзеясловы ў дужках адпаведнымі дзеепрыметнікамі. Максімальная колькасць балаў – 4.

1. Ha пал..нцы, (парасці) шурпатым ліша..нікам, раптам кінуліся вачам разгоны масл..коў – маладых, крамяных, (блішчаць) ад расы. 2. Спалі мы, вядома, на сене .. пуні, пасяро.. в..сковай цішыні, (супакоіць) ..одарам сухой травы і (абвяць) красак. 3. Ha ас..альтавых даро..ках шасціць (апасці), яшчэ не (падмесці) лісце. 4. (Абледзянець) руча..на сонна гнала сінюю ваду. 5. Я..чэ да таго, як усё ў навакол..і апано..валася шумным лі..нем, неба над (прыціхаць) вёскай нізалі стрэлы маланак і раскол..валі разложыстыя ..дары грому. 6. Ніякая ін..шая птушка, нават (праславіць) салавей н.. можа пара..нацца ў спевах з л..сным жаваранкам. 7. На..здагон за (знікаць) чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыл..ямі, н.. дужа высока ляцеў (адстаць), (падбіць) журавок. 8. У дзіравых, (астудзіць) хатах па нача.. хадзіў вецер.

Заданне 5. Праз сінонімы або апісальна патлумачце значэнне выдзеленых слоў.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Узыдзе валатоўка ля Дзвіны ў памяць тых, хто не прасіў спагады. 2. Экскурсія. Замежныя турысты глядзяць на ручнікі, шлякі, маністы. 3. Спыніўся лівень у кварталах, ці ўсё ідзе, ці перайшоў. А як яго нам не хапала ў дні спякотных скавышоў. 4. Мама чаю не купляла, мама мела свой запас – святаяннікам, бывала, чай заварвала для нас.

 

Заданне 6. Запішыце словазлучэнні ў пачатковай форме.Максімальная колькасць балаў – 5.

1) Таленавітыя імпрэсарыа – …, 2) прыемныя ўспаміны – …; 3) жаночыя туфелькі – …; 4) доўгія цені – …; 5) байкальскія омулі – …; 6) зялёныя таполі – …; 7) шэрыя гусі – …; 8) дальнія рэйсы – …; 9) новыя кеды – …; 10) зялёныя ківі – ….

Заданне 7. Замяніце словамі лічбавыя абазначэнні лічэбнікаў. Запішыце.Максімальная колькасць балаў – 5.

Школа на 2628 месц; весці перапіску з 257 адрасатамі; не было 311 чалавек; бібліятэка з 4892 кнігамі; нарадзіўся 5-мільённы жыхар.

 

Заданне 8. Устаўце ў прыказкі прапушчаныя часціцы (не, ні, ані). Патлумачце, у якой сітуацыі выкарыстоўваюцца прыказкі.  Максімальная колькасць балаў – 5.

1. __ было __ граша, а раптам алтын.

Кажуць пры...

2. Воўна __ воўна, абы кішка была поўна.

Гаворыцца, калі...

3. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: __ ўночы сну, __ ўдзень работы.

Гаворыцца звычайна бацькамі...

4. Як __ ары, абы чорным дагары.

Гавораць пра…

5. Каб __ ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.

Гавораць пра…

 

Заданне 9. Запішыце, як называліся тры найбольш вядомыя літаратурныя аб’яднанні Беларусі, што дзейнічалі ў 20-я гады ХХ ст. Максімальная колькасць балаў – 3.

 

Заданне 10. Запішыце псеўданім аўтара і назву верша, выдадзенага асобнай кнігай у выдавецтве “Мастацкая літаратура” (1983) у перакладзе на восемдзесят дзве мовы свету. Максімальная колькасць балаў – 4.

 

 

 

 

Даведкі

Лінгвістычны конкурс

Х клас

Заданне 1. А4, Б1,В3, Г5, Д2.

Заданне 2.

         1) вушак, 2) уюк; 3) восці; 4) уніформа; 5) вотруб’е; 6) оптык; 7) вопіс; 8) канаус; 9) вокрык; 10) омнібус.

Заданне 3.

1) узяць, 2) лятаць, 3) зрабіць, 4) рабіцца, 5) спадзявацца, 6) спаць, 7) быць, 8) пачуць, 9) балець, 10) лазіць.

Заданне 4.

1. Ha палянцы, парослай шурпатым лішайнікам, раптам кінуліся вачам разгоны маслякоў – маладых, крамяных, бліскучых ад расы. 2. Спалі мы, вядома, на сене ў пуні, пасярод вясковай цішыні, супакоеныя водарам сухой травы і абвялых красак. 3. Ha асфальтавых дарожках шасціць апалае, яшчэ не падмеценае лісце. 4. Абледзянелая ручаіна сонна гнала сінюю ваду. 5. Яшчэ да таго, як усё ў наваколлі апаноўвалася шумным ліўнем, неба над прыціхлай вёскай нізалі стрэлы маланак і расколвалі разложыстыя ўдары грому. 6. Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. 7. Наўздагон за знікаючай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыллямі, не дужа высока ляцеў адсталы, падбіты журавок. 8. У дзіравых, астуджаных хатах па начах хадзіў вецер.

Заданне 5.

Валатоўкакурган, у якім, паводле народных уяўленняў беларусаў, пахаваны легендарныя асілкі-волаты. Шлякпалоска па краі тканіны іншага колеру або іншага ўзору. Маністыупрыгожанне з пацерак, манет, каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю. Скавыш (разм.) – моцны пранізлівы вецер з завываннем. Святаяннік – зверабой.

 

Заданне 6.

1) Таленавітыя імпрэсарыа – таленавіты імпрэсарыа, 2) прыемныя ўспаміны – прыемны ўспамін; 3) жаночыя туфелькі – жаночы туфлік; 4) доўгія цені – доўгі цень; 5) байкальскія омулі – байкальскі омуль; 6) зялёныя таполі – зялёная таполя; 7) шэрыя гусі – шэрая гусь; 8) дальнія рэйсы – дальні рэйс; 9) новыя кеды – новы кед; 10) зялёныя ківі – зялёнае ківі.

 

Заданне 7.

Школа на дзве тысячы шэсцьсот дваццаць восем месц; весці перапіску з двумастамі пяццюдзесяццю сямю адрасатамі; не было трохсот адзінаццаці чалавек; бібліятэка з чатырма тысячамі восьмюстамі дзевяноста дзвюма кнігамі; нарадзіўся пяцімільённы жыхар.

 

Заданне 8.

1. Не было ні граша, а раптам алтын.

Кажуць пры нечаканай удачы ці радасці пасля нешанцавання, няхваткі ў чым-небудзь.

2. Воўна не воўна, абы кішка была поўна.

Гаворыцца, калі няма лепшага выбару сярод прадуктаў харчавання.

3. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы.

Гаворыцца звычайна бацькамі, жартоўна ці з незадавальненнем пра сына, які з прычыны залётаў ці недасыпання не надта ахвочы да работы ўдзень.

4. Як ні ары, абы чорным дагары.

Гавораць пра абыякавыя адносіны да працы, да справы.

5. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.

Гавораць пра вялікія выдаткі на яду і адзенне.

 

Заданне 9. “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”.

Заданне10. Янка Купала “А хто там ідзе?”

Першы(школьный) этап рэспубліканскай алімпіяды

 па беларускай мове і літаратуры

2017/2018 навучальны год  11 клас

 

ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР 

Прыйшоў у хату да цябе ўвесь свет,

глабальны свет у хату ўлез са спешкай.

Камп’ютар твой, мабільнік, Інтэрнэт –

Прыемныя дзіцячыя пацешкі.

Каб адчуваў: свой чалавек і ты

між маніторных лічбаў, слоў і знакаў,

каб мог запоўніць вольны час пусты,

каб ты, як тое немаўлё не плакаў.

Мільгае ў зрэнках і далей імчыць

паслуг, сенсацый, распрананняў сумесь…

З той вечнасцю, якая ўсё маўчыць,

як хочацца душы наладзіць сувязь.

Што дасць душы камп’ютарны экран?

Душа пакуль самоціцца і ные.

Усё, што бачыць – марнасць і падман.

Учуць бы ёй ад Бога пазыўныя.

                                                      Мар’ян Дукса

Максімальная колькксць балаў –20.

     ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЭТАП

Заданне 1. Уважліва прачытайце сцвярджэнні ў левым слупку, а затым суаднясіце іх з прыкладамі з правага слупка. Адказ запішыце.  Максімальная колькксць балаў – 5.

А) Словы, у якіх пры вымаўленні выпадае гук

Б) Словы, у якіх спалучэнне звонкага і глухога перад глухім вымаўляецца як глухая афрыката

В) Словы, у якіх спалучэнні гукаў вымаўляюцца як адзін падоўжаны гук

Г) Словы, якія вымаўляюцца і пішуцца няправільна

Д) Словы, у якіх санорны зычны вымаўляецца мякка

1) камандзір, галандзец, каменціраваць;

2) белавежскі, манашская, французскі;

3) літуценнік, стомліны, завернуць;

4) справаводства, грамадскі, навагрудскі;

5) намажся, намочышся, апячэшся.

 

Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары (е ці я) і запішыце ў адпаведныя слупкі табліцы прапанаваныя мужчынскія і жаночыя імёны. Максімальная колькасць балаў – 5.

Імёны з пачатковай літарай е

Імёны з пачатковай літарай я

мужчынскія

жаночыя

мужчынскія

жаночыя

 

 

 

 

 

..куб, ..лізар, ..фрасіння, ..м..льян, ..гор, ..рамей, ..каў, ..рамея, ..рафей, ..раслаў, ..ўдакім, ..роха, ..ўсцігней, ..ўстафій, ..ўдакія, ..фрэм, …важына, ..раслава, ..лізавета, ..водзія, ..ўсявон, ..піхарыя, ..двіся, ..ніна, ..ўгенія, ..ліканіда, ..ўстафія, ..ва.

 

Заданне 3. Устаўце ў прыказкі прапушчаныя часціцы (не, ні). Патлумачце, у якой сітуацыі выкарыстоўваюцца прыказкі.  Максімальная колькасць балаў – 5.

1. __ калёс, __ атос, а воўк кабылу панёс.

Кажуць пра …

2. __ ў службу, а ў дружбу.

Кажуць, калі…

3. __ ты першы, __ ты апошні.

Кажуць, каму-н., што…

4. __ села __ пала, захацела баба сала.

Кажуць іранічна ці з незадавальненнем пра….

5. __ столькі работы, колькі турботы.

Гаворыцца пра….

 

Заданне 4. Сярод прапанаваных слоў ёсць чатыры, якія абазначаюць даўнія беларускія меры антрапаметрычнага паходжання. Выпішыце гэтыя словы і ўкажыце, якое значэнне яны мелі ў старабеларускай мове. Максімальная колькасць балаў – 4.

 

Шнур, прут, вярста, локаць, загон, валока, сажань, міля, цаля, бочка, вядро, кварта, пядзя, тузін, кош, кубел, чвэрць, пуд.

 

Заданне 5. Уважліва прачытайце словаўтваральныя катэгорыі. Запішыце ў такой жа паслядоўнасці па два словы, якія адносяцца да гэтых катэгорый.  Максімальная колькасць балаў – 5.

Словаўтваральныя катэгорыі: 1) назвы месц (памяшканняў); 2) назвы са значэннем недаросласці; 3) назвы зборныя; 4) назвы жыхароў; 5) назвы памяншальныя; 6) назвы адцягненай прыметы; 7) назвы павелічальныя; 8) назвы рэчыўныя; 9) назвы месц (мясцовасцей); 10) назвы інструментаў, прыстасаванняў.

Словы: дзедка, фасфарыт, бусляня, газоўка, лекі, жытло, страусятнік унучак, ластавяня, сячкарня, каменне, логавішча, аэрадром, зелень, местачковец, далячынь, тарфянік, генералітэт, паляшук, палотнішча.

 

Заданне 6. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону множнага ліку.Максімальная колькасць балаў – 5.

Сеялка – …, майка – …, дачка – …, кніжачка – …, журавель – …, жыціе – …, каромысел – …, бівень – …, апенька – …, далонька – ….

Заданне 7. Запішыце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.  Максімальная колькасць балаў – 5.

Беларускі.. лірычны.. пес..ні як све..чыць іх змест некаторыя л..ксічныя і с(ці, ты)лістычныя прыкметы а так(сама) асаблівас..ці напеваў узніклі на думку ..учоных у той пер(ыо, ыа, ыя)д сярэдн..вякоў..я калі склад..валася сама беларуская народнас..ць. Жанр лірычнай пес..ні адзін (з, с) самых багатых у (вусна)паэтычнай творчас..ці беларускага народ.. як па колькас..ці песен..ых тэкстаў так і па (не)вычарпальнай разнастайнасці тэм і ма(ці, ты)ваў. Чым(жа) тлумачыцца такое шырокае бытаван..е беларускай народнай лірычнай пес..ні і (па)сён..яшні дзень? Чым абумоўлена яе такая незвычайная жыцц..здольнасць? Адказ на гэтыя пытанні думаецца вельмі просты народная лірычная пес..ня (на)працягу стагод..яў была амаль адзінай і галоўнай эмац(ыа, ыя)нальна (эстэтычнай) формай духоўнага жыцця беларускага с..лянства асноўная частка беларускіх народных песен.. с..лянскага паходжання. Сац(ыа, ыя)льна(прыгнечаны) ізаляваны ад культурнага жыцця грама(дс, ц)тва (не)ведаючы роднай пісьмовай мовы с..лянін в..камі толькі пры дапамозе вусна(паэтычнага) слова (у, ў) пес..ні мог выказаць сва.. думкі свой настрой падз..ліцца горам крыўдай сумнен..ямі пакутамі душы.

Заданне 8. Вызначце від і сродкі сувязі сказаў у тэксце (Заданне 7). Запішыце. Максімальная колькасць балаў – 5.

Заданне 9. Выпішыце 10 прозвішчаў (псеўданімаў) беларускіх пісьменнікаў, чые творы ўпершыню пабачылі свет на старонках газеты “Наша ніва”. Максімальная колькасць балаў – 5.

Ф. Багушэвіч, Ф. Скарына, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, У. Сыракомля, А. Гарун, У. Дубоўка, А. Куляшоў, У. Галубок, П. Панчанка, М. Танк, К. Буйло, Я. Купала, П. Броўка, Я. Брыль, К. Каліноўскі, З. Бядуля, К. Чорны, Я. Колас, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Караткевіч, Цётка, М. Лынькоў, Ц. Гартны, С. Полацкі, Я. Драздовіч, В. Быкаў.

Заданне 10. Запішыце, героямі якіх твораў з’яўляюцца наступныя персанажы: Славік Шыковіч, Пятро Шапятовіч, Вольга Ляновіч. Хто аўтар гэтых твораў?

Даведкі

Лінгвістычны конкурс

ХІ клас

Заданне 1. А2Б4В5Г3Д1.

Заданне 2

Імёны з пачатковай літарай е

Імёны з пачатковай літарай я

мужчынскія

мужчынскія

мужчынскія

жаночыя

Елізар

Ефрасіння

Якуб

Яважына

Емяльян

Ерамея

Ягор

Яраслава

Ерамей

Еўдакія

Якаў

Яводзія

Ерафей

Елізавета

Яраслаў

Ядвіся,

Еўдакім

Епіхарыя

Яроха

Яніна

Еўсцігней

Еліканіда

Яўстафій

Яўгенія

Еўсявон

Ева

Яфрэм

Яўстафія

 

Заданне 3.

1. Ні калёс, ні атос, а воўк кабылу панёс.

Кажуць пра безгаспадарлівасць ці беднасць

2. Не ў службу, а ў дружбу.

Кажуць, калі просяць зрабіць паслугу па дабрыні, а не па абавязку.

3. Не ты першы, не ты апошні.

Кажуць, каму-н., што ягоныя паводзіны, учынкі, дзеянні не з’яшляюцца новым, нечаканым для суразмоўніка і што гэта – звычайная жыццёвая з’ява.

4. Ні села ні пала, захацела баба сала.

Кажуць іранічна ці з незадавальненнем пра таго, каму раптоўна, нечакана захацелася чаго-небудзь.

5. Не столькі работы, колькі турботы.

Гаворыцца пра што-н. нескладанае, але турботнае.

 

Заданне 4

Локаць – ‘даўжыня рукі ад пальцаў да локцевай часткі’;

сажань – утворана ад дзеяслова сягаць і першапачаткова мела значэнне ‘адлегласць паміж канцамі пальцаў разведзеных у бакі рук’;

цаля – у ХVI ст. ужывалася са значэннем ‘адзінка вымярэння на палец шырыні’;

пядзя – ‘адлегласць паміж вялікім і ўказальным пальцамі’.

Каментар. У спецыяльнай літаратуры адзначаецца, што першымі меркамі чалавека былі часткі яго цела або адлегласць паміж імі. Таму яны і атрымалі назву меры антрапаметрычнага паходжання, дзе антрапа… – першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да чалавека. Паколькі часткі цела чалавека мелі пэўную даўжыню, то і за мерамі, якія адпавядалі гэтым часткам, замацаваліся адпаведныя назвы.

         Больш падрабязна пра назвы адзінак меры, вагі і колькасці можна прачытаць у кнізе: Скурат К.У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). – Мн. : Навука і тэхніка, 1974. – 192 с.

 

Заданне 5.

Словаўтваральная катэгорыя

Словы

1) назвы месц (памяшканняў)

жытло, страусятнік,

2) назвы са значэннем недаросласці

бусляня, ластавяня,

3) назвы зборныя

каменне, генералітэт,

4) назвы жыхароў

местачковец, паляшук,

5) назвы памяншальныя

дзедка, унучак,

6) назвы адцягненай прыметы

зелень, далячынь

7) назвы павелічальныя

логавішча, палотнішча

8) назвы рэчыўныя

фасфарыт, лекі

9) назвы месц (мясцовасцей)

аэрадром, тарфянік

10) назвы інструментаў, прыстасаванняў

газоўка, сячкарня

Заданне 6. Сеялка – сеялак, майка – маек, дачка – дачок, кніжачка – кніжачак, журавель – жураўлёў, жыціе – жыцій, каромысел – каромыслаў, бівень – біўняў, апенька – апенек, далонька – далонек.

Заданне 7.

Беларускія лірычныя песні, як сведчыць іх змест, некаторыя лексічныя і стылістычныя прыкметы, а таксама асаблівасці напеваў, узніклі, на думку вучоных, у той перыяд сярэдневякоўя, калі складвалася сама беларуская народнасць. Жанр лірычнай песні адзін з самых багатых у вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа як па колькасці песенных тэкстаў, так і па невычарпальнай разнастайнасці тэм і матываў. Чымжа тлумачыцца такое шырокае бытаванне беларускай народнай лірычнай песні і пасённяшні дзень? Чым абумоўлена яе такая незвычайная жыццяздольнасць? Адказ на гэтыя пытанні, думаецца, вельмі просты: народная лірычная песня на працягу стагоддзяў была амаль адзінай і галоўнай эмацыянальна-эстэтычнай формай духоўнага жыцця беларускага сялянства: асноўная частка беларускіх народных песень сялянскага паходжання. Сацыяльна прыгнечаны, ізаляваны ад культурнага жыцця грамадства, не ведаючы роднай пісьмовай мовы, селянін вякамі толькі пры дапамозе вуснапаэтычнага слова ў песні мог выказаць свае думкі, свой настрой, падзяліцца горам, крыўдай, сумненнямі, пакутамі душы.

А. Гурскі

Заданне 8.Ланцуговая; паўтор слоў (песня), займеннік (яе).

Заданне 9.М. Багдановіч, М. Гарэцкі, А. Гарун, У. Галубок, К. Буйло, Я. Купала, З. Бядуля, Я. Колас, Цётка, Ц. Гартны.

Заданне 10. Славік Шыковіч – “Сэрца на далоні”, Пятро Шапятовіч – “Непаўторная вясна”, Вольга Ляновіч – “Гандлярка і паэт”. Аўтар – Іван Шамякін.